Гарадзецкі сельсавет (Рагачоўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадзе́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Гарадзец.
Гарадзецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарадзец |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 221 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вішанскага сельсавета[1]. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Маластралкоўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Вялікія Стралкі, Замокраўе, Каменка Стралкоўская і Малыя Стралкі)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1650 чалавек[3], з іх 95,8 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,4 % — украінцы, 0,4 % — малдаване[4]; паводле перапісу 2019 года — 1221 чалавек[5].