Гарбавіцкі сельсавет (Чавускі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарбаві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Гарбавічы.
Гарбавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чавускі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарбавічы |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 989 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Амхініцкага і Хацетаўскага сельсаветаў[1]. 16 мая 1960 года ў склад Благавіцкага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Бярозаўка, Вялікія Амхінічы, Гладкава, Грабянішча, Кадзіна, Красніца, Круглінка, Лёўкаўшчына, Малінаўка, Малыя Амхінічы, Машкоўка, Навасёлкі і Утра), у склад сельсавета з Антонаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Астрэні, Вусце, Галавенчыцы, Капані, Лужок, Любавіна, Навасёлкі, Новавасільеўск і Харкаўка), з Ваўкавіцкага сельсавета — 11 населеных пунктаў (Бахацец, Забавы, Зялёная Рошча, Мітаўё, Смолка, Сталка, Усушак, Хамянкі, Хацкавічы I, Хацкавічы II і Юшкавічы)[2]. У 1964 годзе ў склад Антонаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Вусце, Галавенчыцы, Зялёная Рошча, Навасёлкі, Усушак, Хамянкі і Юшкавічы), а ў склад сельсавета з Благавіцкага сельсавета вернуты 10 населеных пунктаў (Вялікія Амхінічы, Гладкава, Грабянішча, Кадзіна, Красніца, Лёўкаўшчына, Малыя Амхінічы, Машкоўка, Навасёлкі і Утра)[3]. 27 чэрвеня 1969 года ў склад новаўтворанага Вайнілаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Астрэні, Вайнілы, Капані, Лужок, Любавіна, Новавасільеўск і Харкаўка)[4]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Ваўкавіцкага сельсавета перададзена вёска Смолка[5]. 23 снежня 2009 года ў склад Ваўкавіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Бахацец і Хацкавічы), а ў склад сельсавета з Цемравіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Васькавічы, Драчкава, Прыданцы, Хаўмы і пасёлак Дуброўка)[6]. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Каменскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Атражжа, Благавічы, Відлін, Вілейка, Каласоўшчына, Машок, Самулкі, Удоўск і Цемналессе)[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 2100 чалавек[8], з іх 95,6 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,7 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1989 чалавек[10].