Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (польск.: Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich) — грунтоўная шматтомная энцыклапедыя, выдадзеная ў 1880—1902 гадах у Варшаве Філіпам Сулімерскім і Браніславам Хлябоўскім.
«Геаграфічны слоўнік» — выдатная крыніца для вывучэння гісторыі і геаграфіі колішніх абшараў Рэчы Паспалітай, у ім можна знайсці каштоўныя звесткі пра мноства беларускіх геаграфічных аб’ектаў.