Генерал Ордэна езуітаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генерал Таварыства Ісуса — афіцыйны тытул галавы Таварыства Ісуса, таксама вядомага як Ордэн езуітаў.
Генерал ордэна абіраецца на генеральнай кангрэгацыі і займае пасаду пажыццёва або да добраахвотнай адстаўкі. Знаходзіцца ў прамым падпарадкаванні рымскага папы і не залежыць ад якіх-небудзь царкоўных структур. Здзяйсняе аднаасобную ўладу ў Таварыстве, падобна да таго, як дзейнічае епіскап у межах падначаленай яму епархіі. У гісторыі Таварыства Ісуса быў 31 генерал. Яшчэ 4 езуіты кіравалі ордэнам у Расійскай імперыі у перыяд яго роспуску (1773—1814).
Падаўляючая большасць генералаў выконвала свае абавязкі да смерці. Падалі ў адстаўку ў сувязі са станам здароўя і ўзростам трое — Пэдра Арупэ (1983), Петэр Ганс Кольвенбах (2008) і Адольфа Ніколас (2016). Дзеючым, 31-ым, генералам Таварыства Ісуса з’яўляецца Артура Соса, абраны 14 кастрычніка 2016 г.