Герб Беларускай ССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Беларускай ССР — дзяржаўны сімвал Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб Беларускай ССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюза. Быў прыняты 30 сакавіка 1927 года на пасяджэнні Саўнаркама БССР. 11 красавіка 1927 года малюнак дзяржаўнага герба БССР і яго апісанне былі прыняты VIII з’ездам Саветаў БССР і ўнесены ў Канстытуцыю. Апошняя рэдакцыя герба была зацверджана ў 1981 годзе.
Хуткія факты Герб БССР, Дэталі ...
Герб БССР | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 30 сакавіка 1927[1] |
Заснаванне | 1981 |
Дэвіз |
Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся! — надпіс на беларускай і рускай мовах |
Іншыя элементы | Узыходзячае сонца, серп і молат, чырвоная зорка, вянок з жытніх каласоў, пераплеценых канюшынай і лёнам, чырвоная стужка, абрэвіятура "БССР". |
Выкарыстанне | са зменамі выкарыстоўваўся ў 1919-1991 гадах. |
Закрыць