Герб Беларусі
дзяржаўны герб Беларусі, абвешчаны ў 1995 годзе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь — адзін з афіцыйных сімвалаў Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 1995 год (у 2012 і 2020 гадах праводзіліся некаторыя змены) |
Заснаванне | 7 чэрвеня 1995 |
Раннія версіі |
|
Выкарыстанне | Дзяржаўны герб суверэннай Беларусі |
Аўтарскі калектыў | |
Ідэя герба | Аляксандр Лукашэнка |
Паводле афіцыйнага апісання, уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі залаты контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні сонца, якое ўзыходзіць над зямным шарам. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева — кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове герба ў два радкі напісаны золатам словы «Рэспубліка Беларусь».
Герб быў уведзены ў 1995 годзе паводле вынікаў усеагульнага рэферэндуму 7 чэрвеня 1995. Ён замяніў герб «Пагоня», які выкарыстоўваўся з 19 верасня 1991 года.
За аснову новага Дзяржаўнага герба Беларусі быў прыняты Дзяржаўны герб Беларускай ССР.
У 2012 годзе ў Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь былі ўнесены шэраг змен[1][2]. Некаторыя змены былі ўнесены ў герб таксама ў 2020 годзе[3], згодна з законам абноўленая выява дзяржаўнага герба выкарыстоўваецца з 4 студзеня 2021 года[4]. Сама выява герба засталася той жа, але змяніліся дэталі. Контур краіны стаў залатым замест зялёнага, змяніліся формы каласоў, канюшыны і лёну. Змяніўся колер мацерыкоў на зямным шары — яны сталі цёмна-аранжавымі замест сініх. Сам шар трохі разгарнуўся, цяпер на ім бачна тая частка Еўропы, у якой размешчана Беларусь[5].