Грудное выкормліванне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грудно́е выко́рмліванне, або натура́льнае выкормліванне — форма харчавання нованароджанага чалавека, з’яўляецца адзіным фізіялагічным адэкватным харчаваннем нованароджанага і груднога дзіцяці.
Акрамя ўласна высмоктвання дзіцем малака непасрэдна з малочных залоз жанчыны-маці грудное выкормліванне ўключае ў сябе ланцуг складаных псіха-фізіялагічных узаемадзеянняў паміж дзіцем і маці, якія фарміраваліся на працягу мільёнаў гадоў эвалюцыі.
Важным элементам паспяховага наладжвання натуральнага кармлення з’яўляецца сумеснае знаходжанне маці і нованароджанага дзіцяці адразу пасля родаў.
Сярод груднога выкормлівання варта адрозніваць:
- Кармленне грудзьмі біялагічнай або прыёмнай маці, якое з’яўляецца неад’емнай часткай натуральнага выхавання (руск.) (бел.,
- Гадаванне карміцелькай,
- Гадаванне сцэджаным матчыным малаком,
- Гадаванне сцэджаным донарскім малаком.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) і Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) нагадваюць, што грудное гадаванне з’яўляецца найлепшым спосабам харчавання немаўлят, што грудное малако з’яўляецца аптымальнай ежай для нованароджаных, бо змяшчае пажыўныя элементы, неабходныя для здаровага развіцця дзяцей, і антыцелы, якія дапамагаюць абараніць дзяцей ад распаўсюджаных дзіцячых хвароб[1].