Гісторыя Пакістана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пакістанская зямля стала калыскаю старажытнаіндыйскай цывілізацыі. На працягу гісторыі тут кіравалі індусы, грэкі, мусульмане, татара-манголы, сікхі, афганцы. У ХІХ ст. ўся тэрыторыя сучаснага Пакістана ўвайшла ў склад Брытанскай Індыі. Пакістан абвясціў незалежнасць 14 жніўня 1947 года. Пакістан — адзіная ў сваеце дзяржава, створаная па рэлігійнай прыкмеце. 23 мая 1956 года ўступіў у сілу Статут, паводле якога Пакістан стаў першай у свеце ісламскай рэспублікай (Дзень Рэспублікі). У выніку вайны з Індыяй (1971) Усходні Пакістан выйшаў са складу дзяржавы і стаў незалежнай рэспублікай Бангладэш. З 1998 года Пакістан — адзіная краіна ісламскага свету, якая мае ядзерную зброю.