Давайн Джой Рэндальф
амерыканская актрыса і спявачка / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рэндальф.
Давайн Джой Рэндальф (англ.: Da'Vine Joy Randolph; нар. 21 мая 1986(1986-05-21)[1], Філадэльфія, Пенсільванія) — амерыканская актрыса і спявачка. Атрымала вядомасць дзякуючы ролі Оды Мэй Браўн у брадвейскім мюзікле 2012 года «Прывід»[2], якая прынесла ёй намінацыю на прэмію «Тоні» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў мюзікле[3]. У 2023 годзе знялася ў фільме «Пакінутыя» ў ролі Мэры Лэм, за якую атрымала мноства ўзнагарод і намінацый, у тым ліку «Залаты глобус», «Оскар», «Выбар крытыкаў», Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША, Спадарожнік і BAFTA у намінацыі найлепшая жаночая роля другога плана.
Хуткія факты Давайн Джой Рэндальф, Дата нараджэння ...
Закрыць