Даманавіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дама́навіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Даманавічы.
Даманавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Даманавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 010 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 21 кастрычніка 1968 года ў склад новаўтворанага Гарочыцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Бабровічы, Сельцы і Тарканы), у склад новаўтворанага Казловіцкага сельсавета — вёска Кошчычы[1]. 8 студзеня 1992 года ў склад сельсавета з Гарочыцкага сельсавета вернута вёска Тарканы.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1231 чалавек[2], з іх 92,7 % — беларусы, 4,8 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 1010 чалавек[4].