Даманавіцкі сельсавет (Салігорскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дама́навіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Даманавічы.
Даманавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Салігорскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Даманавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 365 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чырвонаазёрскага сельсавета, вёска Забярэзінец перададзена ў склад Камунараўскага сельсавета Любанскага раёна[1]. 11 кастрычніка 1961 года ў склад сельсавета з Доўгаўскага сельсавета перададзена вёска Ананчыцы[2]. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2026 чалавек[3], з іх 97,2 % — беларусы, 1,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1365 чалавек[5].