Дарасінскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дарасі́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дарасіно.
Дарасінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Любанскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Дарасіно |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 29 верасня 2006 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 25 снежня 1962 года падчас узбуйнення раёнаў перададзены ў склад Любанскага раёна[1]. 29 верасня 2006 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Урэцкага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі вёскі Дарасіно, Замошша, Ляскі і пасёлак Радуга.