Дварэцкі сельсавет (Рагачоўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дварэцкі сельсавет.
Дварэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Дварэц.
Хуткія факты Дварэцкі сельсавет, Краіна ...
Дварэцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дварэц |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 171 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1441 чалавек[1], з іх 93,8 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,7 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 1171 чалавек[3].