Джыдская дэкларацыя (2023)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джыдскі дагавор або Джыдская дэкларацыя аб прыхільнасці абароне грамадзянскага насельніцтва Судана: пагадненне Суданскіх Узброеных сіл і Сіл аператыўнай падтрымкі аб кароткатэрміновым спыненні агню і гуманітарных мерапрыемствах[1][2] (англ.: Jeddah Declaration of Commitment to Protect the Civilians of Sudan: the Sudanese Armed Forces and the Rapid Support Forces Agreement on a Short-Term Ceasefire and Humanitarian Arrangements) — міжнароднае пагадненне, заключанае для ўстанаўлення міру ў Судане. Дакумент падпісаны 20 мая 2023 года ЗША, Саудаўскай Аравіяй і прадстаўнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала[3]. Дагавор увайшоў у сілу праз 48 гадзін, 22 мая. Пагадненне павінна было ўсталяваць тыднёвае спыненне агню для размеркавання гуманітарнай дапамогі мірным жыхарам. Тэрмін дзеяння дамовы раптоўна скончыўся пасля ўсплёску сутыкненняў 23 мая, праз дзень пасля ўступлення ў сілу.
Джыдскі дагавор | |
---|---|
Тып дагавора | дэкларацыя |
Дата падпісання | 20 мая 2023 |
Месца падпісання | Джыда |
Змацаванне пячаткай | 21 мая 2023 |
Увайшоў у сілу | 22 мая 2023 |
Страціў сілу | 23 мая (дэ-факта) / 27 мая 2023 (дэ-юрэ) |
Бакі |
Сілы аператыўнай падтрымкі Узброеныя сілы Судана Саудаўская Аравія ЗША |
Умовы | усталяванне тыднёвага спынення агню |