Джэфры Чосер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэфры Чосер (англ.: Geoffrey Chaucer, каля 1340, Лондан — 25 кастрычніка 1400, тамсама) — самы вядомы паэт англійскага сярэднявечча, «бацька англійскай паэзіі», адзін са стваральнікаў англійскай літаратуры.
Джэфры Чосер | |
---|---|
Geoffrey Chaucer | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 1343[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 25 кастрычніка 1400 |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | John Chaucer[d][2][3] |
Маці | Agnes Copton[d][3] |
Жонка | Philippa Roet[d] |
Дзеці | Thomas Chaucer[d], Elizabeth Chaucer[d] і Lewis Chaucer[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | самы знакаміты паэт англійскага сярэднявечча, «бацька англійскай паэзіі», стваральнік літаратурнай англійскай мовы |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | сярэднеанглійская мова |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў прыдворным, членам парламента, займаў шэраг дзяржаўных пасад.
3 дыпламатычнай місіяй наведаў Францыю, Італію, дзе пазнаёміўся з мастацтвам і літаратурай Адраджэння. Пад іх уплывам пераклаў помнік сярэдневяковай французскай літаратуры «Раман пра Ружу»beru (каля 1370), напісаў у рэчышчы куртуазнай літаратуры элегію «Кніга герцагіні» (1369-70). Аўгар паэм «Дом славы», «Птушыны парламент», «Траіл і Хрызеіда», «Легенда пра добрых жанчын» (усе напісаны паміж 1380 і 1386).
Вяршыня яго творчасці — зборнік гісторый пад назвай «Кентэрберыйскія апавяданні» (1387—1400, выд. 1478), у якіх стварыў рэалістычную галерэю вобразаў людзей усіх класаў і саслоўяў тагачаснай Англіі.
Ён першы сярод англійскіх літаратараў даў узоры сапраўднай мастацкай паэзіі, напоўненай крытычным стаўленнем да сюжэтаў і герояў. У творах Чосера маюцца ўсе галоўныя рысы англійскай нацыянальнай паэзіі: багацце фантазіі, спалучанае са здаровым сэнсам, гумар, дасціпнасць, назіральнасць, здольнасць да яскравых характарыстык — усё, што пазней сустракаецца ў больш дасканалым выглядзе ў Шэкспіра, Філдынга, Дыкенса і іншых вялікіх пісьменнікаў Вялікабрытаніі. Ён надаў завершанасць англійскаму вершу і давёў да высокай ступені вытанчанасці і элегантнасці літаратурную мову. Чосер быў першым, хто пачаў пісаць на роднай мове, а не па-лацінску і прозу. Светапогляд Чосера прасякнуты жыццярадаснасцю Адраджэння. Творчасць Чосера лічыцца мяжой паміж сярэдневяковай і новай англійскай літаратурай.