Дзімітраўград (Расія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзімі́траўград (руск.: Димитровград) — горад (з 1954 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мелякескага раёна Ульянаўскай вобласці. Насельніцтва 127,0 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 17 стагоддзі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на левабярэжжы Куйбышаўскага вадасховішча пры ўпадзенні ў яго ракі Вялікі Чарамшан, за 80 км ад Ульянаўска.
Асноўнае прадпрыемства — НДІ атамных рэактараў. Таксама ёсць аўтаагрэгатны завод, завод «Дзімітраўградхіммаш», «Дзімітраўградбуд». У горадзе шырока развітая тэкстыльная прамысловасць: фабрыка дывановых вырабаў «Ковротекс», панчошна-шкарпэткавая фабрыка «Алімп», прадпрыемства са 100-гадовай гісторыяй «Мелякеская прадзільна-ткацкая мануфактура». Харчовая прамысловасць прадстаўленая буйнейшым у Паволжы мясакамбінатам «Дзіком», шырокі асартымент малочнай прадукцыяй выпускае фірма «Бія-Тон».