Добасненскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
До́басненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Жылічы.
Добасненскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кіраўскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Жылічы |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 939 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Асаўніцкага і Харлапавіцкага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Добасна[1]. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лешчанскага сельсавета[2]. 8 ліпеня 1960 года ў склад Паўлавіцкага сельсавета перададзены вёскі Лешчанка і Падлешчанка[3]. 12 сакавіка 2004 года ў склад Скрыпліцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Барчыцы, Глыбокавічы і Кісцяні)[4]. 3 кастрычніка 2018 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Новая Добасна ў аграгарадок Жылічы[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2880 чалавек[6], з іх 90,1 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,6 % — грузіны[7]; паводле перапісу 2019 года — 1939 чалавек[8].