Дужаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ду́жаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дужаўка.
Дужаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чавускі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дужаўка |
Дата ўтварэння | 4 чэрвеня 1965 |
Дата скасавання | 23 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 654 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 4 чэрвеня 1965 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці БССР у складзе 10 населеных пунктаў, вылучаных са складу Антонаўскага сельсавета: Вужжар, Дужаўка, Зарэчча, Конанаўка, Кузьмінічы, Палоева, Пароеўка, Раман-Віна, Скоклева і Цёплае[1]. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Антонаўскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Вужжар, Дужаўка, Зарэчча, Конанаўка, Кузьмінічы, Палоева, Пароеўка, Раман-Віна, Скоклева і Цёплае.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 654 чалавекі[3], з іх 92,7 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 2,0 % — украінцы[4].