Дэмілітарызаваная зона (Карэя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэмілітарызаваная зона (кар.: 한반도 비무장지대, Ханча: 韓半島非武裝地帶) — зона, якая падзяляе Карэйскі паўвостраў на дзве прыкладна роўныя часткі — паўночную (Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка) і паўднёвую (Рэспубліка Карэя), перасякае 38-ю паралель пад невялікім вуглом. Пры гэтым усходні ўскраек ДМЗ ляжыць паўночней 38-паралелі, а заходні — паўднёвей.
Карэйская дэмілітарызаваная зона | |
---|---|
кар.: 한반도 비무장지대(韓半島非武裝地帶) Hanbando Bimujangjidae | |
Карэйская ДМЗ (чырвоны) з ваенна-дэмаркацыйнай лініяй (чорны). | |
Тып | дэмілітарызаваная |
Гады будаўніцтва | 27 ліпеня 1953 (1953-07-27) |
Забудоўшчык | КНДР Рэспубліка Карэя ААН |
Перыяд эксплуатацыі | з 27 ліпеня 1953 года па цяперашні час (ці да 10 ліпеня 2016[1]) |
Сучаснае стан |
Цалкам укамплектавана і ў працоўным стане. |
Адкрытасць для публікі |
Няма. |
У кіраванні | КНДР Рэспубліка Карэя ААН |
Падзеі | падзел Карэі |
Дэмілітарызаваная зона (ДМЗ) шырынёй у 4 км расцягнулася праз паўвостраў на 241 км. Яе вось — «вайсковая дэмаркацыйная лінія», афіцыйна зафіксаваная Пагадненнем пра перамір'е 27 ліпеня 1953 года ў паселішчы Пханмунджом, дзе дагэтуль праходзяць перамовы паміж прадстаўнікамі Паўднёвай і Паўночнай Карэі. Тутака ж знаходзіцца адна з галоўных турыстычных славутасцей зоны — Дом свабоды, адкуль можна ў бінокль паглядзець на паўночнакарэйскі бок.