Елаўстон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Елаўстон, раней Йелаўстон (англ.: Yellowstone) — вулканічная сістэма, звязаная з гарачай плямай літасферы, змешчанай пад плато Елаўстон (Паўночная Амерыка).
Хуткія факты Елаўстонская кальдэра, Краіна ...
Елаўстонская кальдэра | |
---|---|
Краіна | |
Рэгіён | Ваёмінг |
Горная сістэма | Скалістыя горы |
Перыяд утварэння | 2,1 млн гадоў[1] |
Апошняе вывяржэнне | 70 000 гадоў таму (магматычнае) / 1350 да н.э. ± 200 гадоў назад (гідратэрмальнае)[1] |
Вышыня вяршыні | 3142 м [2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Гарачая пляма існуе каля 16 млн гадоў, залягае на глыбіні ~3 км, яе магматычны басейн мае плошчу 48×19 км, таўшчыню ~10 км. На паверхні — кальдэра з часоў апошняга вывяржэння (Лава-Крык), памеры 72×48 км, ідэнтыфікаваны 3 заляганні тэфры, якія звязаны з 3 апошнімі вывяржэннямі. Адна з праяваў вулканічнай актыўнасці — моцная геатэрмальная актыўнасць.
Елаўстон з’яўляецца г. зв. «звыш-вулканам», вулканічнай сістэмай, здольнай на вывяржэнні найбольшай магчымай на Зямлі магнітуды VEI 8).