Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму рэжысёру
адна з галоўных узнагарод Еўрапейскай кінапрэміі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапе́йская кінапрэ́мія найле́пшаму еўрапе́йскаму рэжысё́ру (англ.: European Film Award for Best European Director) — адна з галоўных узнагарод Еўрапейскай кінапрэміі, якая была ўпершыню прысуджана на 1-й цырымоніі ў 1988 годзе і ўручаецца еўрапейскай кінаакадэміяй штогод па сённяшні дзень, за выключэннем перыяду з 1990 па 2000 год, калі ўзнагарода ў гэтай намінацыі не ўручалася.
Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму рэжысёру European Film Award for Best European Director | |
---|---|
Тып | Еўрапейская кінапрэмія, катэгорыя кінапрэміі[d] і прэмія за найлепшую рэжысуру[d] |
Заснаванне | 1988 |
Колькасць намінацый у катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі рэжысёр» на працягу існавання кінапрэміі змянялася, застаючыся ў межах ад 5 да 8. Апроч таго, часам у склад адной намінацыі ўваходзіла адразу некалькі рэжысёраў, калі яны з’яўляліся суаўтарамі фільма.
Па стане на канец 2023 года часцей за ўсё, а менавіта тройчы, у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі рэжысёр» перамагаў Міхаэль Ханэке (2005, 2009, 2012). Па колькасці намінацый першынства трымае іспанскі рэжысёр Педра Альмадовар з шасцю намінацыямі (2002, 2004, 2006, 2009, 2016, 2019).