Жодзінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жо́дзінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — горад Жодзіна (не ўваходзіць у склад).
Жодзінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Смалявіцкі раён |
Уключае | 35 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Жодзіна (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 4 089 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222221 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Жодзіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 12 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Пліскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Буда, Высокае Ляда № 1, Градкі, Залатая Горка, Калюжкі, Новыя Градкі, Перамежнае і Сухі Астравок)[1]. 21 студзеня 1958 года Жодзіна атрымала статус гарадскога пасёлка. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Барысаўскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета ўключаны вёскі Забрадзенне I, Забрадзенне II, Жажэлка, Лютка, Падасіннік Пліскага сельсавета і вёскі Кальнікі, Напалкі Юр’еўскага сельсавета[2]. 7 сакавіка 1963 года Жодзіна атрымала статус горада. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. У 1982 годзе ў склад сельсавета з Юр’еўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Арлова, Бабін Лес і Тачылішча)[3]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Пліскага сельсавета перададзены пасёлак Дарожны, у склад Усяжскага сельсавета перададзена вёска Напалкі, у склад Юр’еўскага сельсавета — вёска Кальнікі[4]. 22 мая 1998 года ў склад сельсавета з Усяжскага сельсавета вернута вёска Напалкі. 18 чэрвеня 2008 года ў склад сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Восава, Калюга і Чорны Лес), якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні[5]. 5 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Барсукі[6]. 4 красавіка 2013 года скасавана вёска Новыя Градкі (уключана ў склад Жодзіна)[7]. 28 кастрычніка 2013 года цэнтр сельсавета вернуты ў горад Жодзіна[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3327 чалавек[9], з іх 90,1 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 4089 чалавек[11].