Журавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жура́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Журавічы.
Журавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Журавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 709 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Журавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Кармянскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. 15 ліпеня 1935 года Журавічы атрымалі статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Журавічаў паніжаны да вёскі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хатаўнянскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 29 чэрвеня 1957 года ў склад сельсавета з Вяліказімніцкага сельсавета Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці перададзены 4 населеныя пункты (Блюеў, Драгунск, Міхалаўка і Прылепаўка)[2]. 13 жніўня 1964 года ў склад Званецкага сельсавета перададзены пасёлак Ільіч[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2342 чалавекі[4], з іх 95,1 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,0 % — украінцы, 0,3 % — азербайджанцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1709 чалавек[6].