Задыяк
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Задыяк (значэнні).
Задыя́к (задыякальны круг, ад грэч. ζῷον — жывая істота). Першапачаткова слова Задыяк паходзіць ад лацінскага слова zōdiacus, якое ў сваю чаргу ад грэчаскага ζῳδιακὸς κύκλος (zōdiakos kyklos), што азначае «круг з жывёл», у аснове якога ляжыць ζῴδιον (zōdion), памяншальна форма ζῷον (zōon) «жывёла». Гэта звязана з тым, што палавіна знакаў у класічным грэчаскім Задыяку прадстаўлена ў выглядзе жывёл (акрамя міфалагічных істот).
- У астраноміі — пояс на нябеснай сферы ўздоўж экліптыкі, па якім праходзяць бачныя шляхі Сонца, Месяца і планет. Пры гэтым Сонца рухаецца практычна строга па экліптыцы, а астатнія свяцілы ў сваім руху па задыяку перыядычна ссоўваюцца на поўнач або на поўдзень ад экліптыкі ў залежнасці ад бягучага становішча вузлоў сваіх арбіт да максімальнай адлегласці, роўнай іх нахіленню. Экліптычнае наіхіленне арбіт Месяца і бачных планет не перавышае некалькіх градусаў, традыцыйна шырыня задыякальнага пояса лічыцца ўмоўна роўнай 9° у абодва бакі ад экліптыкі.
- У астралогіі — таксама паслядоўнасць участкаў, на якія дзеліцца гэты пояс. Найбольш вядомы задыяк, складзены з дванаццаці знакаў задыяка па 30°, які склаўся ў сярэдзіне I тысячагоддзя да н. э. на Блізкім Усходзе. Назвы знакаў звязаныя з задыякальнымі сузор’ямі, якія ў тую эпоху ім адпавядалі, хоць у наступныя стагоддзі з прычыны прэцэсіі зоркі і сузор’і дрэйфавалі па прывязанай да экліптыкі сетцы знакаў, так што цяпер большасць астранамічных задыякальных сузор’яў праецыруецца на наступны знак задыяка.