Задыяк (забойца)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Задыяк (англ.: Zodiac) — серыйны забойца, які дзейнічаў у Паўночнай Каліфорніі і Сан-Францыска (ЗША) у канцы 1960-х гадоў. Асоба злачынца дагэтуль не ўстаноўлена.
Задыяк — псеўданім, які выкарыстоўваўся забойцам у серыі здзеклівых лістоў, адпраўленых ім у рэдакцыі мясцовых газет. У лістах таксама змяшчаліся крыптаграмы, у якіх забойца нібыта зашыфраваў звесткі аб сабе. Тры з чатырох крыптаграм застаюцца нерасшыфраванымі. Задыяк здзяйсняў забойствы ў перыяд з снежня 1968 года па кастрычнік 1969 года. Згодна з заявамі самога Задыяка, лік яго ахвяр дасягае 37, аднак следчыя ўпэўненыя толькі ў сямі выпадках. Нападам падвергліся чатыры мужчыны і тры жанчыны ва ўзросце ад 16 да 29 гадоў. Пяцёра загінулі, дваім удалося выжыць. У ходзе расследавання было названа мноства падазраваных, але пераканаўчых доказаў датычнасці каго-небудзь з іх да забойстваў не выявілі. У 2004 годзе паліцыя Сан-Францыска спыніла расследаванне гэтай справы, але аднавіла яго ў пачатку 2007 года. Справа застаецца адкрытай у горадзе Вальеха, акругах Напа і Салана. У Каліфарнійскім Міністэрстве юстыцыі справа Задыяка застаецца адкрытай ад 1969 года дагэтуль.