Зажэвіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зажэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Зажэвічы.
Зажэвіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Салігорскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Зажэвічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 920 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 23 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новацярушскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Абідземля, Загор’е, Красны Бераг, Крываль, Лесаўня, Новая Грамата, Новыя Цярушкі і пасёлак Крываль)[1]. 6 верасня 2007 года ўтвораны пасёлак Заазёрны[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пагосцкага сельсавета з вёскай Цясова, вёскі Саковічы і Язавінь перададзены ў склад Старобінскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 2508 чалавек[4], з іх 93,0 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1920 чалавек[6].