Залужскі сельсавет (Старадарожскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Залужскі сельсавет.
Залу́жскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Залужжа.
Хуткія факты Залужскі сельсавет, Краіна ...
Залужскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Старадарожскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Залужжа |
Дата ўтварэння | 23 чэрвеня 1940 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 23 чэрвеня 1940 года ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці БССР з населеных пунктаў Дражненскага (Барок, Залужжа, Ляды, Млынок) і Жыцінскага (Арэхава, Зялёная Дуброва, Паўлаўка) сельсаветаў[1]. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Дражнаўскага сельсавета[2].
Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты.