Запольскі сельсавет (Рагачоўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Запо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Заполле.
Запольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Заполле |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 224 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Ціхініцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Броннае, Рудня Бронская, Сяменькавічы і Ясёнаўка)[1]. 16 чэрвеня 2006 года ў склад Ціхініцкага сельсавета вернуты вёскі Броннае і Ясёнаўка[2]. 18 верасня 2018 года скасавана вёска Наваселле[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1438 чалавек[4], з іх 94,7 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 1224 чалавекі[6].