Заходні Буг
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Буг (значэнні).
Заходні Буг, Буг (укр.: Захiдний Буг, польск.: Bug) — рака ва Украіне, Беларусі і Польшчы, левы прыток Нарава. Даўжыня — 772 км, у межах Беларусі — 154 км. Вадазбор — 39,4 тыс. км², у межах Беларусі — 10,4 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады на мяжы Беларусі з Украінай складае каля 50 м³/с, пры выхадзе за мяжу краіны — 100 м³/с, каля г. Вышкаў (Польшча) — 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,3 ‰.
Хуткія факты Заходні Буг, Характарыстыка ...
Заходні Буг | |
---|---|
укр. Західний Буг, польск. Bug | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 772 км |
Басейн | 39 420 км² |
Расход вады | 110 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Падольскае ўзвышша |
• Месцазнаходжанне | Падольскае ўзвышша |
• Каардынаты | 49°49′49,60″ пн. ш. 25°05′36,10″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Нараў (басейн Віслы) |
• Каардынаты | 52°30′24″ пн. ш. 21°05′04″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нараў → Вісла → Гданьская бухта |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць