Кабанаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каба́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кабанаўка.
Кабанаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Кабанаўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 12 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 453 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кабанаўскага сельсавета 5 населеных пунктаў[1]. У 1979 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Стрэшынскага пассавета перададзена вёска Зломнае[2]. 12 лістапада 2013 года Кабанаўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Навамаркавіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 453 чалавекі[4], з іх 90,9 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 3,3 % — украінцы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Атрубы, Вялікі Лес, Кабанаўка і Ляды.