Кальчунскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кальчу́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кальчуны.
Хуткія факты Кальчунскі сельсавет, Краіна ...
Кальчунскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ашмянскі раён |
Уключае | 36 населеных пунктаў[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | аграгарадок Кальчуны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2011) | 2 914[1] |
Плошча | 109,69[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 21 снежня 1987 года ў склад сельсавета з Граўжышкоўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Баўбы, Побалеўшчына, Сенкаўшчына, хутары Відэйшы і Мазураўшчына)[2]. У 2002 годзе скасаваны хутары Лабы і Мазураўшчына.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2980 чалавек[3], з іх 91,7 % — беларусы, 5,0 % — палякі, 1,5 % — рускія[4].