Каліноўскія герба «Калінова»
шляхецкі род герба «Калінова» / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каліноўскія герба Калінова — беларускі і польскі шляхецкі род герба Калінова. Паходзяць ад Анджэя Каліноўскага[1]. Род падзяліўся на 13 галін, унесеных у Расійскай імперыі ў I і IV часткі РК Віленскай, Гродзенскай, Віцебскай, Валынскай, Ковенскай, Мінскай, Магілёўскай і Падольскай губерняў і ў спісы шляхты Каралеўства Польскага. Адна з галін роду ў 1818 годзе атрымала графскую годнасць у Аўстрыйскай імперыі.