Канада ў Першай сусветнай вайне
Гісторыя Канады ў Першую сусветную вайну / From Wikipedia, the free encyclopedia
Канада ўступіла ў Першую сусветную вайну 5 жніўня 1914 года, калі генерал-губернатар Канады прынц Артур пацвердзіў стан вайны паміж Германскай імперыяй і Канадай. Канада, як частка Брытанскай імперыі, прыняла ўдзел у вайне на баку Антанты. З сямімільённага насельніцтва краіны[~1] . за час вайны каля 630 000 канадцаў служылі ў арміі краіны. Канадскія войскі змагаліся з нямецкімі войскамі і зарэкамендавалі сябе як адны з найбольш баяздольных злучэнняў саюзных войскаў на Заходнім фронце. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Лойд Джордж называў канадскія падраздзялення «ўдарнымі войскамі»[1][2]. Пасля вайны Канада атрымала права голасу на Парыжскай мірнай канферэнцыі, а таксама канчаткова набыла статус незалежнай краіны. Разам з гэтым на працягу вайны назіраліся вострыя ўнутрыпалітычныя крызісы ў краіне.
Ньюфаўндленд, будучы самастойным дамініёнам і не з'яўляючыся часткай Канады, таксама прыняў удзел у Першай сусветнай вайне. Для ўдзелу ў баявых дзеяннях быў сфармаваны Каралеўскі Ньюфаўндлендскі полк.