Канзас-Сіці (Місуры)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Канзас-Сіці.
Канзас-Сіці (англ.: Kansas City) — горад у ЗША, на заходняй мяжы штата Місуры, на беразе ракі Місуры. Найбуйнейшы горад у акрузе Джэксан. Насельніцтва 444 тыс. чалавек (2004). Разам з размешчаным на іншым беразе Місуры аднайменным горадам штата Канзас утварае канурбацыю Канзас-Сіці.
Хуткія факты Краіна, Штат ...
Горад
Канзас-Сіці
Kansas City
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад, размешчаны на правым беразе ракі Місуры, займае плошчу 824 км², з якіх 1,41 % прыпадае на ваду. Рэльеф пераважна плоскі, пагоркі па вышыні не перавышаюць 100 м. Клімат умерана-кантынентальны.