Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі, КША (англ.: Confederate States of America, C.S.A.) — дзяржава, існаваўшая з 1861 па 1865 у Паўночнай Амерыцы. З'явілася ў выніку сецэсіі 11 паўднёвых штатаў ЗША. У грамадзянскай вайне Канфедэрацыя процістаяла ЗША. Пасля паражэння распалася, а мяцежныя штаты вярнуліся пад кантроль федэральнага ўрада ў час доўгага працэсу Рэканструкцыі Поўдня.
Хуткія факты Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі, Сталіца ...
Непрызнаная дзяржава | |||||
Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі | |||||
---|---|---|---|---|---|
Confederate States of America | |||||
|
|||||
Дэвіз: ««Deo Vindice»» | |||||
Гімн: Dixie[d] | |||||
1861 — 1865
|
|||||
Сталіца |
Мантгомеры (1861) Рычманд (1861—1865) Данвіл (1865) |
||||
Мова(ы) | Англійская (фактычна) | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Грашовая адзінка | Долар КША | ||||
Плошча | 1.995.392 км² (1860) | ||||
Насельніцтва | 9.103.332 (1860) | ||||
Форма кіравання | Канфедэратыўная прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Прэзідэнт | |||||
• 1861 – 1865 | Джэферсан Дэвіс | ||||
Віцэ-прэзідэнт | |||||
• 1861 – 1865 | Аляксандр Стывенс | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Кожны штат аб'явіў сваю сецэсію ад Злучанных Штатаў пасля таго, як у лістападзе 1860 года прайшлі выбары прэзідэнта ЗША, на якіх перамог Лінкальн, які быў супраць распаўсюджвання рабства. У лютым 1861 года, перад тым як Лінкальн заняў пост прэзідэнта, быў абвешчаны ўрад Канфедэрацыі, але ён быў абвешчаны па-за законам урадам ЗША.