Капацэвіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Капацэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Новапалескі (да 1980 г. — вёска Капацэвічы[1]).
Капацэвіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Салігорскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Новапалескі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 795 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. У 1970-х гадах на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак, які 25 сакавіка 1975 года атрымаў назву Новапалескі[2]. У 1980 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Новапалескі. 28 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гаўрыльчыцкага сельсавета з вёскамі Вейна, Гаўрыльчыцы, Дубіца, Пясчанка, Цясна[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 1901 чалавек[4], з іх 93,9 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 2795 чалавек[6].