Капліцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́пліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Каплічы.
Капліцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Каплічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 821 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. У 1966 годзе ў склад Савіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Варатынь Капліцкі, Варатынь Ператрутаўскі і Дубнякі), у склад сельсавета з Якімавіцкага сельсавета перададзена вёска Ямнае[1]. 21 кастрычніка 1968 года да сельсавета далучана частка скасаванага Навасёлкаўскага сельсавета (вёскі Навасёлкі і Новыя Навасёлкі)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1083 чалавекі[3], з іх 95,7 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 821 чалавек[5].