Кармазоўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кармазо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Кармазы.
Хуткія факты Кармазоўскі сельсавет, Краіна ...
Кармазоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Старадарожскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Кармазы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Палажэвіцкага сельсавета[1].
Па стану на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.