Кароткавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каро́ткавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Кароткавічы.
Кароткавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кароткавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 930 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года сельсавет у складзе Стрэшынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года ў склад Радушскага сельсавета Жлобінскага раёна перададзена вёска Забалоцце[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Жлобінскага раёна. 16 мая 1957 года ў склад сельсавета з Радушскага сельсавета вернута вёска Забалоцце[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кароткавіцкага сельсавета 7 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1113 чалавек[4], з іх 84,5 % — беларусы, 13,9 % — рускія, 1,3 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 930 чалавек[6].