Кароткая гісторыя Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Кароткая гісторыя Беларусі» — першая кніга, прысвечаная гісторыі Беларусі, дзе Беларусь разглядаецца як асобны суб’ект, а таксама першы вучэбны дапаможнік, напісаны беларусам для беларусаў. Аўтар кнігі, Вацлаў Ластоўскі, напісаў яе, каб пашырыць сярод беларусаў гістарычныя веды пра свой край[1].
Хуткія факты Кароткая гісторыя Беларусі, Аўтар ...
Кароткая гісторыя Беларусі | |
---|---|
Аўтар | Вацлаў Ластоўскі |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 1910 |
Месца публікацыі | Вільня |
Колькасць старонак | 126 |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Вацлаў Ластоўскі не праводзіў спецыяльных гістарычных даследаванняў і не меў сістэматычнай гістарычнай адукацыі. Ягоная праца носіць кампіляцыйны характар. Аўтар карыстаўся працамі расейскіх, польскіх і ўкраінскіх гісторыкаў[1].
У выданні прысутнічала 40 малюнкаў, рэпрадукцый і фатаграфій з каментарамі да іх[1].