Карпаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́рпаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Карпаўка.
Карпаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лоеўскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Карпаўка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 377 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Лоеўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Абакумаўскага і Хамінскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 23 верасня 2011 года скасаваны пасёлак Новая Дзярэўня[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 589 чалавек[2], з іх 97,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 1,4 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 377 чалавек[4].