Карэлія (гістарычная правінцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Карэлія.
Карэлія (фінск.: Karjala, шведск.: Karelen) — у Сярэднявеччы самая ўсходняя гістарычная правінцыя Фінляндыі ў складзе Швецыі. Размяшчалася ў Заходняй Карэліі, якая на працягу другога тысячагоддзя знаходзілася пад рэлігійным і палітычным кантролем паўночна- і цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў. Частка гістарычнай тэрыторыі рассялення карэлаў. Як і іншыя гістарычныя правінцыі існавала да 1634 года, калі быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на лены (ляні, губерні).