Кергелен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Архіпелаг Кергелен, або Астравы Кергелен (фр.: Îles Kerguelen, Archipel de Kerguelen, афіцыйна — Archipel des Kerguelen альбо Archipel Kerguelen) — група астравоў у паўднёвай частцы Індыйскага акіяна (-49.25, 69,58333349°15′ пд. ш. 69°35′ у. д. / 49,25° пд. ш. 69,583333° у. д. (G)), якая складаецца з аднаго вялікага вострава і каля 300 маленькіх астравоў і скал.
Хуткія факты Кергелен, Характарыстыкі ...
Кергелен | |
---|---|
фр. Archipel des Kerguelen, Îles Kerguelen, Îles de la Désolation | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | каля 300 |
Найбуйнейшы востраў | Гранд-Тэр |
Агульная плошча | 7 215 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 850 м |
Насельніцтва | 0 чал. (2012) |
Размяшчэнне | |
49°15′ пд. ш. 69°35′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кергелен (значэнні).
Архіпелаг Кергелен — частка Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый.
Адлегласць архіпелага да ўзбярэжжа Антарктыды складае прыкладна 2000 кіламетраў, 3,4 тыс. км — да Рэюньёна і каля 4,8 тыс. км да Аўстраліі.