Козенскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́зенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2018 г. вёска[1]) Козенкі.
Козенскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мазырскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Козенкі |
Дата ўтварэння | 2 студзеня 1925 |
Насельніцтва (2019) | 10 654 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 2 студзеня 1925 года як Баброўскі сельсавет у складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бабры. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Калінкавіцкага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тварычаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бабраняцкага сельсавета[2]. 15 мая 1959 года ў склад горада Мазыр уключана вёска Целепуны[3], 29 чэрвеня 1962 года — вёска Баравікі[4]. 25 лютага 1987 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Козенкі, сельсавет перайменаваны ў Козенскі[5]. 9 сакавіка 1988 года ў гарадскую мяжу Мазыра ўключаны вёскі Бабры і Майская[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 6357 чалавек[7], з іх 94,1 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,6 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 10654 чалавекі[9].