Крайскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кра́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Крайск. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы раёна.
Крайскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лагойскі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Крайск |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 415 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223138 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нястанавіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: аграгарадок Малыя Нястанавічы, вёскі Асінцы, Баброва 1, Баброва 2, Белае, Будзенічы, Булахаўка, Вялікія Нястанавічы, Гарбоўшчына, Завішына, Завішынская Рудня, Заполле, Ляўданшчына, Прагон, Пятроліна, Стрый, Студзянец, Траянец, Ціхонавічы)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 694 чалавекі[2], з іх 93,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1415 чалавек[4].
На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца Крайскае і Нястанавіцкае лясніцтвы.
Сельгаспрадпрыемствы:
- ААТ «Крайск»
- ААТ «Нястанавічы-Агра»