Краснабярэжскі сельсавет (Жлобінскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Краснабярэ́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Красны Бераг.
Краснабярэжскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Красны Бераг |
Дата ўтварэння | 14 жніўня 1937 |
Насельніцтва (2019) | 2 490 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2334 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 14 жніўня 1937 года ў складзе Жлобінскага раёна БССР падчас разбуйнення Казіміраўскага сельсавета і скасавання Сенажаткаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 30 красавіка 1948 года ў склад новаўтворанага Ракцянскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Грачухі і Дубрава)[1]. 25 снежня 1962 года ў склад Рагачоўскага раёна перададзены 7 населеных пунктаў (Антушы, Гарбачоўка, Гарбачоўская Рудня, Красная Слабада, Марусенька, Сенажаткі і Ухватаўка)[2], якія 24 студзеня 1963 года ўключаны ў склад Побалаўскага сельсавета[3]. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Малевіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кадзішча, Казіміраўская Слабодка, Курганне і Чарцёж)[4]. 26 верасня 1968 года ў склад сельсавета з Побалаўскага сельсавета Рагачоўскага раёна вернуты 3 населеныя пункты (Гарбачоўка, Красная Слабада і Марусенька)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Краснабярэжскага сельсавета 10 населеных пунктаў[6]. 21 верасня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Радушскага сельсавета.
У склад Краснабярэжскага сельсавета ўваходзілі зараз неіснуючыя паселішчы: да 1962 года пасёлак вучгаса «Красны Бераг», пасёлак чыгуначнай станцыі «Красны Бераг», хутары Прырэчча, Рассвет, Цёсы; да 1966 года хутар Кадзішча; да 1974 года вёска Прыстань.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3486 чалавек[7], з іх 86,3 % — беларусы, 9,2 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 1,3 % — цыганы, 0,9 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 2490 чалавек[9].