Крукавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кру́кавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Крукавічы.
Крукавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Крукавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 12 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 816 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 12 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Азарыцкага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 816 чалавек[2], з іх 97,5 % — беларусы, 1,8 % — рускія[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: аграгарадок Крукавічы, вёскі Беразнякі, Віша, Вуглы, Гара, Сышчыцы, Чыстая Лужа.