Крулеўшчынскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Круле́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Крулеўшчына.
Крулеўшчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Докшыцкі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Крулеўшчына |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 755 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 24 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валодзькаўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года ў склад адноўленага Порплішчанскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў (Асінаўка, Брычанькі, Варганы, Гаране, Дуброўка, Іванаўка, Крывашына, Лапліна, Паўлінава, Порплішча, Пятровічы, Пятроўка, Серадзіна, Чарэмшына, Чачукі, Шантараўшчына і Яблонка)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 29 населеных пунктаў[3]. 22 сакавіка 2016 года скасавана вёска Дзямідзенкі[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3341 чалавек[5], з іх 93,9 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,6 % — палякі, 0,6 % — цыганы, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2755 чалавек[7].