Крымская федэральная акруга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крымская федэральная акруга (руск.: Крымский федеральный округ) — былая федэральная акруга Расійскай Федэрацыі[1], якая існавала з 21 сакавіка 2014[2] года па 28 ліпеня 2016 года[3].
У склад акругі ўваходзілі два суб’екты федэрацыі: Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль. Размешчана на Крымскім паўвостраве. Па колькасці суб’ектаў, колькасці насельніцтва, памерах тэрыторыі, акруга з’яўлялася найменшай сярод федэральных акруг, саступаючы ўсім астатнім у некалькі разоў. З’яўлялася адзінай акругай-паўэксклавам, якая не мае сухапутнай мяжы з іншымі акругамі і асноўнай тэрыторыяй Расіі (але мае яе з іншай дзяржавай — Украінай).
Адміністрацыйным цэнтрам акругі з’яўлялася сталіца Рэспублікі Крым горад Сімферопаль, нягледзячы на тое, што найбуйнейшым горадам Крыма і Крымскай федэральнай акругі з’яўляўся горад Севастопаль, што сярод федэральных акруг характэрна толькі для Паўночна-Каўказскай федэральнай акругі.
Паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Крымскай федэральнай акрузе ўвесь час яго існавання быў Алег Белавенцаў. 28 ліпеня 2016 года акруга была аб’яднана з Паўднёвай федэральная акругай.
Большасць дзяржаў-членаў ААН, у тым ліку і Украіна, не прызнае далучэнне Крыма да Расіі.