Крынкаўскі сельсавет (Старадарожскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Крынкаўскі сельсавет.
Кры́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Крынка.
Хуткія факты Крынкаўскі сельсавет, Краіна ...
Крынкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Старадарожскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Крынка |
Дата ўтварэння | 5 красавіка 1936 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 5 красавіка 1936 года ў складзе Старадарожскага раёна БССР у выніку разбуйнення Дараганаўскага сельсавета. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дараганаўскага сельсавета[1].
Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў.